Адзін дзень з жыцця Рыгора Міхалыча

Цяжкая раніца…
 Адзін дзень з жыцця Рыгора Міхалыча
Учора жонка зноў не пусціла дахаты. Ну прышоў крыху нецвярозы, дык што? Дахаты адразу не пускаць? Вось сення прыйду цвярозы! І буду спаць як чалавек, у ложку.
Бляха, як халодна та… Увечары, здаецца, было лепш. Ды і есці хочацца… Да працы яшчэ амаль гадзіна, трэба паснедаць. Толькі дахаты зайду, пераапрануся.


Па дарозе ў краму сустрэў сяброў. Вырашылі паснедаць разам. З-за недахопу грошай былі вымушаны снедаць без шклянак.
 Адзін дзень з жыцця Рыгора Міхалыча
Сняданак увайшоў добра, толькі адной бутэлькі было мала. Ну нічога, вось сення заробак атрымаю, тады ўжо па-сапраўднаму адсвяткуем! А зараз на працу…
Які ж ён доўгі, гэты працоўны дзень. Хутчэй бы дахаты. Нічога не хочацца рабіць… Паспаць бы… Толькі начальнік усё побач ходзіць, прымушае нешта рабіць… Ды за такі заробак я ніколі нічога рабіць не буду! Пайду, прапаную Іванычу папаліць…
Нарэшце!!! Ён скончыўся, гэты працоўны дзень! Нават заробак атрымаў! Тааак… колькі там? Малавата, канешне, але хопіць… Тааак, колькі жонцы паказать… ага, 50 тысяч адкладзем сюды… і 20 схаваем, на чорны дзень. Зноў гэтая старая кабыла будзе казаць, што мала заробку прыношу! Ну і няхай, перажывем… Ну што, сябры, ідзем святкаваць? Як што? Нам патрэбна што святкаваць? Ну дык не задавайце глупых пытанняў…
У такія дні можна дазволіць сабе гарэлку. Тым больш, сення нас нашмат болей, чым звычайна. Заробак усё ж такі атрымалі! Гэй, бабуля, забяры пустую бутэльку!
 Адзін дзень з жыцця Рыгора Міхалыча
Нешта малавата… можа яшчэ па адной? Хто сходзіць? Слухай, Санёк, набудзь яшчэ запіць што-небудь. Да ты што, паўлітра хопіць. Лепш гарэлкі паболей вазьмі. І пачку цыгарэт, Форт ці Мінск які, на твой погляд. Толькі лёгкія не бяры! Ну, за здароўе, сябры, яно адзінае ў нас!
Хто я? Дзе я? Дзе мая куртка? Ці я без яе выйшаў? Куды выйшаў? Бля, нічога не разумею…
 Адзін дзень з жыцця Рыгора Міхалыча
Так, здаецца, плошча Ванеева… Як я тут апынуўся? Якая розніца, трэба ехаць дахаты… Выбачайце, час не падкажаце? Тры гадзіны ночы??? Ну неее, я так не гуляю… у 5 уставаць на працу, а я недзе блытаю… Усё роўна, трэба ехаць, не заставацца ж на вуліцы…
Па дарозе дадому нешта ўзгадаў. Здаецца, з сябрамі святкавалі нешта… Заробак! Вось што мы святкавалі! Заробак?! Мабыць, я яго камусці з сяброў пакінуў… заўтра трэба спытаць… дакладней, сення… трэба ж было так напіцца… хоць ты жонцы не паказвайся… пайду на сваю лаўку ля пад’езду, бо жонка заб’е…
Ну і сюрпрыз… Сусед мой, Андрэйка, на лаўцы сядзіць. Жонка выгнала? Вось і мяне ня пусціць… не пайду дахаты! Нават спрабаваць ня буду! Што кажаш? Віно? Канешне, буду! З цукеркамі? Ну мы як арыстакраты! Давай, Андрэйка, за тое, каб дахаты можна было вяртацца ў любы час і ў любым стане! Пайшлі, па раёне пагуляем, не сядзець жа на лаўцы ўвесь час, замёрзнем.
Дагуляліся, бляха…
 Адзін дзень з жыцця Рыгора Міхалыча
Цяжкая раніца…

Наши спонсоры

Счетчики