Акцыя пратэсту студэнтаў

Як і абяцаў, поўная справаздача з фотаздымкамі

У 16 гадзін я прыйшоў у парк дружбы народаў. Адразу на ўваходзе мяне спынілі супрацоўнікі ў штацкім, падбеглі АМАПаўцы, пагдядзелі ўласныя рэчы і папярэдзілі, што калі буду парушать грамадскі парадак, яны мяне затрымаюць.
Недзе праз поўгадзіны: сяджу на лавачцы, пад’зджае трактар, вылазіць дзядзька і кажа, каб я сышоў, а лавачкі яны будуць дэмантаваць. Толькі я дастаў здымач, падбягае 4 АМАПаўца, і ўводзяць мяне. Зноў дагляд уласных рэчаў, пажмякалі мой здымач, перапісалі дадзеныя і папярэдзілі, што "я больш не студэнт".

Добра. Зноў сеў на іншую лавачку, сяджу назіраю. Побач стаяць 2 АМАПаўца і таксама за мной назіраюць. Сутрэў знаёмых МФаўцаў, яны мне паведамілі, што хутка збіраемся на макдаке, і я пайшоў туды. Па дарозе сутрэў першых "зайцаў":
Акцыя пратэсту студэнтау.
Ля макдаку ўжо была моладзь, некалькі дзесяткаў.
Акцыя пратэсту студэнтау.
Невялічкі натоўп пачынае рухацца ў бок праспекту. Кажуць, што ідуць на пл.Якуба Коласа.
Акцыя пратэсту студэнтау.
У натоўпе ішоў хлапец з гітарай і маленькімі калонкамі, граў беларускую музыку.
Акцыя пратэсту студэнтау.
Пакуль мы дайшлі да ўніверсама Рыга натоўп крыху пабольшыўся. І не было ніводнага міліцыянта!!!
Акцыя пратэсту студэнтау.
000a1esw
Каля ўніверсаму да натоўпу пад’ехала ДАІшная машына, а таксама "Шкода" з людзьмі ў цывільным, якія суправаджалі натоўп да скрыжавання Сурганава-Коласа. На скрыжаванні пад’ехаў аўтобус з АМАПам і ЎАЗік.
Акцыя пратэсту студэнтау.
З аўтобусу выйшлі 2 АМАПаўца з мацюгальнікам і нешта сказалі натоўпу.
Акцыя пратэсту студэнтау.
У гэты час на скрыжаванні з’явіўся аўтазак.
Акцыя пратэсту студэнтау.
Аб’ехаў натоўп.
Акцыя пратэсту студэнтау.
І пачаліся затрыманні…
Акцыя пратэсту студэнтау.
Акцыя пратэсту студэнтау.
Акцыя пратэсту студэнтау.
Гэта ўсё адбывалася насупраць першага інтэрнату БДУІР. Перад уваходам стаялі АМАДаўцы (месная ахова) і нейкае начальства БДУІР. АМАДаўцы не пускалі нікога ў інтэрнат, а начальства нешта арала на нас.
Далей. Праходзім БДУІР, БНТУ. Стаяць міліцыйскія машыны. Людзей ўвогуле няма. Падыходзім да плошчы Якуба Коласа. Адразу бачна міліцыянтаў, людзей у цывільным з рацыямі, стаяць "Ініцыятыўшчыкі". Ніякага руху.
Акцыя пратэсту студэнтау.
Да плошчы пад’язджаюць аўтазакі і аўтобус з АМАПАМ.
Акцыя пратэсту студэнтау.
Акцыя пратэсту студэнтау.
Адзін аўтазак заехаў у дворык. Што ён там забыў ня ведаю.
Акцыя пратэсту студэнтау.
Людзей увогуле няма таму рухаемся далей. Парк Янкі Купалы. Усе ўваходы "зачынены". Стаяць АМАПаўцы і даглядаюць кожнага.
Акцыя пратэсту студэнтау.
Акцыя пратэсту студэнтау.
Акцыя пратэсту студэнтау.
У самом скверы вельмі шмат АМАПаўцаў.
Акцыя пратэсту студэнтау.
Ледзь патрапіў у парк. Нічога цікавага. Усюды АМАП, акцыю зрабіць немагчыма.
Збіраюся ехаць дахаты. Тэлефануе сябра і кажа, што на пл.Незалежнасці збіраецца моладзь. Еду туды.
На Незалежнасці каля 50 чалавек.
Акцыя пратэсту студэнтау.
Пачынаюць рухацца ў бок Кастрычніцкай.
Акцыя пратэсту студэнтау.
Пад’язджае аўтазак і аўтобус з АМАПам, людзі пачынаюць бегчы.
Акцыя пратэсту студэнтау.
АМАП не спяшаецца, суправаджае натоўп у бок Нямігі.
Акцыя пратэсту студэнтау.
Ля прыпынку Гарадскі Вал спыніліся 2 ваенныя машыны, поўныя салдат. Але ніхто з іх не выходзіць.
На Нямізе зноў аўтазак. Зноў АМАП. Зноў усе бягуць кудысці.
Акцыя пратэсту студэнтау.
Як мне паведамілі, АМАП павёў частку натоўпу ў напрамку Акрэсціна. Другая частка засталася на Нямізе ля маку.
Акцыя пратэсту студэнтау.
Зноў аўтобус. Зноў АМАП. Але яны не затрымліваюць, а проста разганяюць. Частка схавалася ў маке, частка пабегла ў бок мэтро. Аўтобус ад’язджае.
Я змарыўся і вырашыў паехаць дахаты. Пакуль ішоў ад маку да мэтро, у напрамку маку праехала 4 аўтазакі. Адзін з іх спыніўся ля ТД Няміга, астатнія завярнулі направа ля маку. На гэтым акцыя пратэсту для мяне скончылася.
P.S. Ну што, таварышч маёр ці якое ў цябе там званіе, дасталі мы вас сення? А будзе яшчэ горш, вось пабачыце…

Наши спонсоры

Счетчики