Беларуская альтэрнатыва, альбо "Слухай Бацьку"

Да напісання гэтага допісу мяне падштурхнула інфармацыя аб затрыманні актораў і гледачоў Вольнага Тэатру, куды я і сам збіраўся ўчора, але быў заняты іншымі справамі.


Як вядома, дыктатура дзеля таго і існуе, каб дыктаваць свае правілы. У нашай краіне гэта не выключэнне. І, зразумела, існуе правіла на забарону альтэрнатывы, якая б яна не была. Не варта казаць пра сродкі масавай інфармацыі, гэта ўжо не правіла, гэта «закон». І парушэнне гэтага закону ўплывае на слабы мозг электарата, што можа прывесці да краху дыктатуры ў краіне.
Каб потым не было спрэчак, тлумачу, што я меў на ўвазе пад «слабым мозгам электарата» — уявім звычайнага беларуса. Ён працуе на заводзе, пасля працы з сябрамі набывае бутыльку таннага віна, «адпачывае», прыходзіць дахаты, спрачаецца з жонкай, потым глядзіць тэлевізар. А па тэлевізару яму кажуць пра апазіцыю, пра нячэсныя Амерыку і Украіну, пра сеціўныя войны (што такое інтэрнэт беларус кепска ведае). І ён, зразумела, верыць, бо іншых сродкаў інфармацыі няма. Таму я і кажу — слабы мозг, таму што верыць усяму, што чуе.
Іншая альтэрнатыва — музычная. У нашай краіне нават існуе прадусарскі цэнтр пад назвай Беларускай Музычная Альтэрнатыва (скарочана — БМА) пад кіраўніцтвам Віталя Супрановіча. Чаму ж у нас забараняюць альтэрнатыўную музыку? Няўжо песьні гуртоў Крама ці B:N: заклікаюць да звяржэння ўлады? Здаецца, не. Але ж у нас дыктатура. І калі бацька сказаў слухаць Агурбаш, уся краіна павінна захапляцца. Не падабаецца Агурбаш — слухайце Смолаву. Вось вам і альтэрнатыва. Створаная на прэзыдэнтавых фаварытах. Іншае — забаронена. Варта ўспомніць музычны фэст Басовішча-2007. Усё было як і жадаў наш дыктатар. На тэрыторыі яго краіны ніхто не махаў бел-чырвона-белымі сцягамі, не грала нячэсная музыка, не хадзілі дыверсанты-палякі. Але ж усё роўна — моладзь, якая вярталася з фэсту, была затрымана на мяжы. Слухай бацьку! І ніякіх Польшчаў…
Альтэрнатыва турыстычная. Адзінай альтэрнатывай для адпачынку для звычайнага беларуса з’яўляецца Украіна. Расею не лічым, бо туды беларусы адпачываць не ездзяць. І, увогуле, Расея становіцца варожай дзяржавай. Жадаеш у Еўропу — заплаці за Шэнгенскую візу, за дазваляльны штамп. Аніводнага кроку наперад памяншэнню кошту візаў. Затое ЁН дамовіўся пра безкаштоўныя візы ў Венесуэлу. У нас з’явілася альтэрнатыва! Наступным летам едзем адпачываць у Каракас. Зараз… паехалі…
Зараз узгадаем тэатр. Купалаўскі. Здаецца, дзяржаўны тэатр. Зачыніць яго было б глупства. Але ж зачыніць нешта трэба. Такая дзяржаўная ідэалогія. Таму вырашылі зачыніць пастаноўку «Тутэйшыя». Ни для кого не было секретом, что власти крайне недовольны этой постановкой. Слишком многое в этой пьесе остается злободневным по сей день. Параллели между не самыми положительными героями «Тутэйшых» и нынешними власть имущими вполне очевидны. А бело-красно-белое полотнище, появляющееся на сцене под овации зрителей, и вовсе приводит некоторых чиновников в бешенство. А зараз звярнем увагу на іншы тэатр — Вольны Тэатр. Ніякіх бел-чырвона-белых сцягаў. Звычайны тэатр, толькі вольны, які грае тое, што пажадае, які забаронены, яле змагаецца за існаванне. Пастаноўкі праходзіць у канспіратыўным памяшканні, туды запрашаюцца толькі добра знаёмыя людзі, якіх ітак пераконваць у чымсьці не патрэбна. То бок, на дзяржаўную ідэалогію гэта ніяк не ўплывае. Але нашаму шаноўнаму прэзідэнту толькі адно існаванне гэтага тэатру свярбіць як цвік у дупе. Як жа гэта, ён не дазваляў, а яны граюць. Таму і прыпыняюць пастаноўкі. Альтэрнатыва? Так… але якая? З пагрозай правесці тры гадзіны ў паструнку?
Альтэрнатыва працы. Спачатку ўзгадаем кантрактную сістэму. І ўзгадаем нашых бацькоў, ці нават сябе, як мы чапляемся за працу. Не стане працы — жыццё скончана. Гэта таксама з’яўляецца часткай ідэалогіі — каб народ быў заўсёды запалоханы. Альтэрнатывы няма — альбо працуй і маўчы, альбо памірай.
І яшчэ адна альтэрнатыва — студэнцкая. А дакладней — размеркаванне. Жадаеш быць размеркаваным на месца ў сталіцы з высокім заробкам — калі ласка, толькі дзеля гэтага трэба быць актывістам БРСМ, грукаць на сяброў, забіваць у сабе сумленне. Вось чаму б не зрабіць сапраўды альтэрнатыўнае размеркаванне? Жадаеш у сталіцы — заставайся, жадаеш высокі заробак — ў вёску. То бок я прапаную зрабіць заробак для размеркаваных студэнтаў вышэй у вёсках, чым у гарадах. І прапаноўваць студэнтам выбар. А не рабіць усё прымусова…
Якія вынікі можна зрабіць? У нас ёсць альтэрнатыва? Так, несумненна, ёсць. Але ўзгадаем адну рэкляму…
Што даражэй за ўсё? Кар’ера? Ці не згубіць сумленне?

Наши спонсоры

Счетчики