Чарнобыльскі шлях… Чамусьці я быў вельмі здзіўлены. Па першае, колькасцю ўдзельнікаў, па другое, паводзінамі гэтых удзельнікаў. Я чакаў 1,5-2 тыс. чалавек, ня болей, прыйшло ледзь не больш чым на Дзень Волі, колькасць удзельнікаў каля 10тыс. чалавек. Наконт паводзін… усе гучна казалі, што на Бангалёр не пойдзем. Пайшлі… прычым вялікай калоннай…
Пачну з самага пачатку. Ітак, дзень, 26 красавіка. Недзе між пл.Якуба Коласа і Акадэміяй. Працуе шмат ДАІшнікаў, ў дварах працуюць эвакуатары. Каля 17.00 у гэтах дварах стаялі аўтобусы з АМАПам.
Я прыйшоў на пл.Якуба Коласа недзе ў 17.30. Там ужо стаялі чалавек 20, каля 10 міліцыянтаў, адзін з іх увесь час паведамляў праз мацюгальнік, што плошча зачынена, транспарт не спыняецца. На, здаецца, звычайнае пытанне "А чаму?" ён адказваў "Не знаю, далі мегафон і текст, сказалі стоять і повторять!!!" )))
На другім баку праспекта народу паболей, але таксама няшмат, дзесьці чалавек 50.
За ЦУМам прыпаркаваўся аўтазак.
Прыехаў "невядомы аператар" з аховай ;) На твары так і было напісана – БЭТЭ)
З’явіліся таварысчы з канторы. Адзін з іх быў вельмі падобны на Аляксандра Рыгоравіча))
На плошчу не пускалі нікога, таму звычайныя мінакі пачалі абурацца. Недзе праз 10 хвілін адна жанчына не вытрымала, і пабегла праз праспект. Невялічкі натоўп сустрэў яе "подзвіг" апладысментамі.
Яшчэ трэба ўзгадаць "лепшы аўтобус года" – МАЗ з АМАПаўцамі ;)
Далей ўсе ідзе "па пляну партыйнай апазіцыі". То бок, з’яўляецца моладзь БНФ, і вядзе людзей да Акадэміі. Па дарозе адбываюцца цікавыя сустрэчы)) напрыклад, сакрэтны аператар сакрэтнага СПАДАРОЖНІКАВАГА тэлебачання ;)
ваенныя курсанты, якія фоткалі шлях на мабільныя тэлефоны)
Акадэмія. Народу значна болей, чым я уяўлял. Добра. Але ніякіх дзеянняў. Нават ніхто не араў нічога, акрамя Фронтаўцаў, і то, здаецца, Хведарук крычаў грамчэй за ўсіх астатніх разам ;)
Хлопец, які стаяў побач з МФ, спаліў членкі білет БРСМ.
На Акадэмію зноў прыехалі амбасадары розных краін. Але акрамя колькасьці людзей яны нічога не пабачылі…
Пакуль шлях пераходзіў праз праспект, чарга аўтамабілей дацягнулася да пл.Пабеды дакладна, а мабыць і далей…
Далей рухаемся па Сурганава.
Крочым па дарозе)
Зьверху дзяўчына з балкона вывесіла сцяг.
Аўтамабіль-мацюгальнік патрабуе невядома чаго. Спачатку патрабуе ісці па першай паласе папутнага напрамку, потым па першай паласе супрацьлеглага напрамку, а потым і ўвогуле патрабуе рушыць па тратуарам;) зразумела так проста на тратуары ніхто не сышоў, таму на скрыжаванні вул.Коласа і Сурганава адбылася першая сутычка з АМАПам.
Міліцыянты спрабавалі не пусьціць шлях далей па вуліцы, а іх абкружылі і пачалі скандзіраваць "Фашысты!". Крочым далей па Сурганава. Нас пачынаюць выціскаць на тратуар машынамі. І ў іх гэта атрымоўваецца.
Заўвыжыў Падабеда. Значыць ён камандаваў парадам. А я чакаў Паўлічэнку ;)
Вось гэты прыгажун нецэнзурна лаяўся;) Калі яму нейкая дзяўчына ў твар сказала "Міліцыя з уродам!", ён спачатку патармазіў крыху, а потым зрабіў вынік – "Ідзі на х@*!"
Правакатары спрабуюць адняць расцяжку. Зразумела, у іх гэта не атрымоўваецца)
На падыходзе да Бангалёра колькасьць людзей пабольшылася, у параўнанні з Акадэміяй.
Аўтамабіль-мацюгальнік пад канец шляха быў залеплены налепкамі.
У раёне пл.Бангалёр заўважыў сцяг Абароны. Прывітанне вам, калегі)
Калі Чарнобыльскі шлях дайшоў да парка Дружбы Народаў, на гэтым для мяне ўсё быццам і скончылася.
Для ДАІшнікаў таксама)
Пачакаў, пакуль шлях пройдзе міма мяне, паразмаўляў па тэлефону, і мы пайшлі ў Мак, пасядзець, пераглядзець фотаздымкі, падзяліцца ўраджаннямі. Сядзім, праходзіць амаль поўгадзіны, выходзім і бачым, што на аўтобусным прыпынку нешта адбываецца. Пад’яджаюць некалькі аўтобусаў і зак. Разумны чалавек бы назіраў здалёк, ці ўвогуле б схаваўся, убачыўны такое. Але ж мы пабеглі менавіта туды, дзе была бойка…
У АМАПаўцаў кідаліся ежай, ў тым ліку і яйкамі)))
У той час, пакуль мы сядзелі ў Маке, у парке Дружбы Народаў адбыўся мітынг ;) Каляну рэспект!)
І ўсё ж такі, мы непераможныя))
















Оставьте комментарий