Сення ў кавярні Стары Менск адбылася прэзентацыя кнігі Севярына Квяткоўскага "Фрашкі да Пляшкі".
Прэзентацыя сабрала даволі шмат вядомых людзей.
Перш за ўсё, гэта канешне сам аўтар.
Слова бралі ўсе "героі" кнігі, якія прысутнічалі. Сярод іх былі і пісьменнікі, такія, як Уладзімер Арлоў
і журналісты (пакіньце хто імя, не запомніў усіх)
Максім Жбанкоў
Пакіньце хто імя ;)
Пад канец прэзентацыі Севярыну падарылі кветкі ;)
Кожныя 5 хвілін успаміналі барда Зміцера Бартосіка, які быў часткай праграмы, і спазняўся. Севярын ужо нават ня ведаў як адцягваць час. І пачаў зачытваць самыя цікавыя на яго погляд фрашкі.
Па сканчэнні афіцыйнай часткі нечакана з’яўляецца спадар Бартосік, не ў вельмі цвярозым стане, але ён спявае 3 песьні.
І пад самы канец на прэзентацыю завітаў… здагадайцеся хто ;) Сіўчык!
Набываем кніжачкі ;) Вельмі файная рэч!