Гiсторыя Адпору

Пачыналася ўсё з канала ў irc.by, які зваўся za_mi. У плыні некалькіх дзён канал разросся да двух сотняў чалавек. Свайго піка ён дасягнуў 25 сакавіка, калі ў раёне 18.00 было зафіксавана 496 карыстачоў. На наступны дзень канал быў пераназваны ў otpor і быў адчынены сайт http://otporby.org . У плыні двух-трох месяцаў на канале было не менш двухсот чалавек, а на сайце было больш за 400 актыўных юзэраў. На форуме сайта распрацоўвалася мноства акцый і флэшмобаў, якія праходзілі практычна кожны дзень. Калі флэшмобы пачалі масава душыць, былі створаныя зачыненыя групы Адпору, якія правялі шмат цікавых і крэатыўных акцый.


Пачыналася ўсё з флэшмобаў. Першы флэшмоб супраць прапаганды ў дзяржаўных СМІ адбыўся каля камароўскага рынку 24 сакавіка.
Акцыя супраць прапаганды дзяржауных СМI
27 сакавіка таксама адбыўся флэўмоб супраць хлусні па дзяржтэлебачанню.
Флэшмоб супраць хлуснi па дзяржтэлебачанню
29 сакавіка Адпор падзякаваў супрацоўнікам польскай амбасады за падтрымку
Падзяка польская амбасадзе
У самым пачатку красавіка кожны з удзельнікаў Адпору пералічыў на рахунак Менскводаканалу па 500 рублёў, т.к. яны патрабавалі пакрыць шкоду за сапсаваны люк на кастрычніцкай плошчы
Пералiчваем грошы Менскводаканалу
Наступным флэшмобам была акцыя ў ноч перад інагурацыяй Лукашэнкі. Амаль па усяму Менску былі панавешаныя чорныя стужкі.
9 красавіка адбыўся самы массавы флэшмоб за ўсю вясну, у ім удзельнічала больш за 700 чалавек. Каля Траецкага ўздоўж парапетаў былі запалены свечкі салідарнасці.
Самы массавы флэшмоб. Больш за 700 удзельнiкау.
16 красавіка адбыўся флэўмоб насупраць будынку КДБ. Моладзь услых зачытвала ўрыўкі з канстытуцыі, якія парушаюцца.
(Кожнаму гарантуецца воля меркаванняў, перакананняў і іх вольны выраз. Ніхто не можа быць прымушаны да выраза сваіх перакананняў або адмове ад іх. Манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі дзяржавай, грамадскімі аб’яднаннямі або асобнымі грамадзянамі, а гэтак жа цэнзура не дапушчаюцца.
Воля збораў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетаванні, не парушаючых правапарадак і правы іншых грамадзян РБ, гарантуецца дзяржавай.)
Перад будынкам КДБ зачытваюць урыукi з канстытуцыi.
19 красавіка адбылася акцыя падтрымкі Таццяны Дзядок, якую прымушалі пакаяца за ўдзел у намётавым мястэчку.
Акцыя у падтрымку Таццяны Дзядок.
Наступная акцыя была ў падтрымку Нашай Нівы, якую спрабавалі зачыніць.
Акцыя у падтрымку Нашай Нiвы.
Шмат моладзі сабралася на Кастрычніцкай плошчы, каб «Дакрануцца да Свабоды»
Флэшмоб "Дакрануцца да свабоды"
9 траўня актывіст стаў с нацыянальным сцягам каля ўваходу у ТД «Няміга».
Сцяг ля ТД "Нямiга".
12 траўня адбыўся флэшмоб-здзекванне. Флэшмоб не нёс ніякага сэнсу, мэта была праверыць, ці будуць затрымоўваць людзей, якія сабраліся разам паесці марозіва. Апынулася будуць…
Флэшмоб "Ядзiм марозiва".

Удзельнiк акцыi за кратамi.
1 чэрвеня, у дзень Абароны Дзяцей, актывісты падарылі маленькім дзецям балёнікі, белы чырвоны і белы.
Акцыя у дзень абароны дзяцей
18 чэрвеня адбыўся флэшмоб у падтрымку галадаючага Маладога Фронту.
Флэшмоб у падтрымку Маладога Фронту
Улетку былі створаны зачыненыя группы Адпору, якія пачалі праводзіць зачыненыя акцыі, т.е. інфармацыя аб іх не не публікавалася загадзя.
Першай такой акцыяй стала «Акцыя аднаго чалавека».
Акцыя аднаго чалавека.
Наступнай акцыяй была «Нам хлусіць БТ»
Акцыя "Нам хлусiць БТ"
У чэрвені адна з групп Адпору павесіла сцяг на самы высокі трамплін у Раўбічах.
Сцяг на трамплiне у Раубiчах
Сцяг на трамплiне у Раубiчах.
У канцы чэрвеня адна з групп запусціла па рацэ ў цэнтры горада сцягі на самаробных плытах.
Сцягi на самаробных плытах.
Яшчэ адна акцыя ў канцы чэрвеня называлась «Трамваі за Свабоду»
Трамваi за свабоду.
Улетку адзін з актывістаў наклеіў налепку на будынак ЦВК.
Налепка на ЦВК.
Акцыя ў памяць аб намётавым мястэчку адбылась на Кастрычніцкай плошчы.
Акцыя ў памяць аб намётавым мястэчку
У ліпені Адпор перамог на конкурсе намётаў на фэсце беларускай музыкі Басовішча.
Басовiшча.
16 жніўня Адпор правёў рэспубліканскую акцыю. У 16 гарадах былі павешаныя 16 сцягоў З лагатыпам АДПОР.
Стаубцы. Фанiпаль.
Ворша. Мазыр.
Менск. Лiда.
Калiнкавiчы. 0002e29e
0002f199 Баранавiчы.
Тут размешчаныя толькі тыя акцыі, якія я смог узгадаць. Акцый было нашмат больш. Мабыць будзе працяг…
Вожык.

Задыхаюся ад iлжы.

  • Выбираете качественный диктофон? Рекомендую модель zoom h1, которая умеет качественно записывать звук и стоит не очень дорого.

Наши спонсоры

интим магазин сайт

Счетчики