Міліцыя з народам!

Некалькі тысяч міліцыянтаў і АМАПаўцаў заўсёды бяруць удзел у акцыях апазіцыі. Сілавікі падцягваюцца і з іншых гарадоў з адной надзеяй: пабачыць мітынгоўцаў. Няма такога РАЎС, у які б не запрашалі апазіцыянераў з жаданнем пачуць праўду аб сітуацыі ў краіне. Трэба зазначыць, што акцыі апазіцыі карыстаюцца нязменным поспехам у АМАПу, які не прапусціў пакуль яшчэ ні аднаго мерапрыемства. І АМАПаўцаў можна зразумець! Зусім не самыя лепшыя ўмовы службы, слабая абарона сілавікоў ад самаўпраўнасці начальства, недахоп дзіцячых садкоў, школ – праблемы грамадзян вядомыя міліцыі не горш іншых. У аддзяленнях міліцыі няма кандыцыянераў, не хапае нармалёвай тэхнікі, старая мэбля, старыя будынкі. Прававая абароненасць міліцыянта – мінімальная. Хлопцы з ачаплення з цікавасцю ўслухваюцца ў кожнае слова апазіцыянераў. Па водгуках міліцыянтаў, яны і ў наступны раз абавязкова прыйдуць: — Вас жа, дэмакратаў, на мітынгі не пускаюць, а мы-та заўсёды прыйдзем, не хвалюйцеся! – па сакрэце дзяліліся яны. – На тысячу нашых хлопцаў заўсёды можаце разлічваць. А вось успаміны аднаго з дэманстрантаў: -Падчас акцыі міліцыянты па-сяброўску пахлопвалі мітынгоўцаў гумовымі дубінкамі па галовах. А у РАЎС міліцыянты настолькі пасябравалі з дэманстрантамі, што яшчэ доўга не жадалі нас адпускаць, прапаноўваючы сфатаграфавацца і нават застацца пераночыць. На заўтрашнія акцыі супраць скасавання ільгот АМАПаўцы таксама паабяцалі прыйсці, ня толькі каб паслухаць мітынгоўцаў, але і падтрымаць. Міліцыя з народам!

  • Едете в северную столицу и ищите место для ночлега? Для вас посуточная аренда Спб квартир и комнат в самом центре Санкт-Петербурга по выгодной цене.

Наши спонсоры

Счетчики