Ворша рыхтуецца да Дажынак

Як вядома, Дажынкі-2008 прайдуць у горадзе Ворша. Прапаную паглядзець, наколькі горад падрыхтаваны, і ўвогуле, як ідзе падрыхтоўка.

Першае ўражанне ад горада — ваеннае становішча. І справа не ў тым, што па горадзе міліцыя ходзіць натоўпамі. Гэта было і раней. Горад-руіны…
Першыя і, напэўна, самыя жудасныя ўспаміны — гэта дарогі. Бо калі аўто на хуткасці 70 кіламетраў у гадзіну трапляе колам у адчынены люк пасярод дарогі… Такое не хутка забудзеш. Дарогі выглядаюць як пасля бамбёжкі…
 Ворша рыхтуецца да Дажынак

Дарэчы, дарогі там ёсць не паўсюды. Некаторыя вуліцы неасфальтаваныя, і пасля дажджу ператвараюцца ў балота, праз якое не кожнае аўто праедзе.
 Ворша рыхтуецца да Дажынак
Пешаходнае становішча ня лепш. Тратуары практычна адсутнічаюць. Замест пліткі горы смецця.
 Ворша рыхтуецца да Дажынак
ці пяска
 Ворша рыхтуецца да Дажынак
Двары жылых дамоў выглядаюць жудасна
 Ворша рыхтуецца да Дажынак
а часам можна сустрэць нават такое!
 Ворша рыхтуецца да Дажынак
Хадзіць па горадзе небяспечна што ўдзень, што ўноч. Удзень, напрыклад, можна злавіць галавой добры кавалак тынкоўкі, якая ў самые непадыходзячыя моманты заўсёды падае з дахаў.
 Ворша рыхтуецца да Дажынак
Уначы па горадзе хадзіць небяспечна ўвогуле. Па-першае — не працуе вулічнае святло. Чаму? Таму што нехта заваліў усе слупы…
 Ворша рыхтуецца да Дажынак
Па-другое — гэта мост праз раку Аршыца, які яднае дзве часткі горада. Мост зараз на рэканструкцыі і для аўтамабільнага руху ён зачынены. А вось пешаходы ходзяць. І калі ўдзень прайсці яшчэ больш-меньш бяспечна, то ўначы, улічваючы адсутнась святла…
 Ворша рыхтуецца да Дажынак
Крок убок — і вы апынецеся пад мастом…
 Ворша рыхтуецца да Дажынак
А зараз — крыху «пазітыву».

 Ворша рыхтуецца да Дажынак
…новы рынак…
 Ворша рыхтуецца да Дажынак
…пабудавалі новы будынак Міліцыі, дзе хутчэй за ўсё будзе новы ізалятар часовага ўтрымання
 Ворша рыхтуецца да Дажынак
Будуецца новы мост праз Аршыцу
 Ворша рыхтуецца да Дажынак
А на гэтай пляцоўцы будз пабудаваны лядовы палац на 4000 гледачоў
 Ворша рыхтуецца да Дажынак
І крыху «негатыву».
Адна з чатырох галоўных вуліц горада — вуліца Міра — зачынена ў сувязі з будаваннем новага маста. Таму ўсе аўто едуць у аб’езд, які часам займае да 15 хвілін.
 Ворша рыхтуецца да Дажынак
На цэнтральнай вуліцы — вуліцы Леніна — паўсюль смецце. Прычым смецце не будаўнічага паходжання, больш нагадвае нешта звязанае з бамжамі.
 Ворша рыхтуецца да Дажынак
Так званая «рэканструкцыя». Будынак школы №1, пабудаваны ў 1898 годзе, які перажыў вайну, ужо другі год рэканструіруюць. Пакуль бачныя толькі разбурэнні…
 Ворша рыхтуецца да Дажынак
Адзіны ў горадзе гатэль… па ўзроўню абслугоўвання не дацягвае і да адной зоркі.
 Ворша рыхтуецца да Дажынак
Рэчка… здаецца ўсё смецце скідваюць сюды! Некалькі год таму Аршыца была разы ў 3 шырэй!
 Ворша рыхтуецца да Дажынак
Нешта выбухнула два тыдні таму. Прыбіраць, здаецца, не збіраюцца. І гэта цэнтральная вуліца! Уявіце такой выгляд дзе-небудзь на Акадэміі Навук!
 Ворша рыхтуецца да Дажынак
Пабачыўшы ўсё гэта, можна зрабіць вынікі, што Ворша нават для такога нязначнага свята, як Дажынкі не падыходзіць! Мабыць, за год нешта дабудуюць, прыбяруць смецце, але становішча гэта не выратуе. Тым больш, горад разрылі, пачалі рэмонт, і, здаецца, забыліся… Ці запілі, што больш верагодна. Ніводнага працоўнага не бачыў! Затое ўвечары ўвесь цэнтр горада п’яны, як гэта бывае ў Менску на 3 ліпеня, напрыклад. Толькі такое там кожны дзень…

Вам предстоит стройка? Наверняка вам понадобится гидроманипулятор, чтобы легко и просто перемещать с места на место тяжелые стройматериалы.

Наши спонсоры

Счетчики